Аднак ГОСПАД не спыніў ярасьці гневу Свайго, які ўзгарэўся супраць Юды за ўсе зьнявагі, якімі гнявіў Яго Манаса.
2 ЛЕТАПІСАЎ 35:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля ўсяго гэтага, калі падрыхтаваў Ёсія Дом [Божы], прыйшоў Нэхо, валадар Эгіпту, ваяваць супраць Кархемішу каля Эўфрату, і Ёсія выйшаў насустрач яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля ўсяго таго, што зрабіў Ёсія ў доме Божым, пайшоў Нэхаа, цар Егіпецкі на вайну да Кархэміса на Еўфраце; і Ёсія выйшаў насустрач яму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той час, як Осія аднавіў святыню Нэкао, цар Егіпта, пайшоў ваяваць пад Каркаміс каля Эўфрата. І насустрач яму выйшаў Осія. |
Аднак ГОСПАД не спыніў ярасьці гневу Свайго, які ўзгарэўся супраць Юды за ўсе зьнявагі, якімі гнявіў Яго Манаса.
Пасьля падзеяў гэтых і праўды гэтай, прыйшоў Сэнахерыў, валадар Асірыі, і ўвайшоў у Юду, і паставіў [намёты] супраць гарадоў умацаваных, і гаварыў, што здабудзе іх для сябе.
Ці ж Кально не такі, як Кархэміш? Ці ж Хамат не такі, як Арпад? Ці ж Самарыя не такая, як Дамаск?