Таксама караблі Хірама, якія прывозілі з Афіру золата, прывозілі з Афіру мноства чырвонага дрэва і каштоўных камянёў.
2 ЛЕТАПІСАЎ 2:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пашлі мне дрэва кедровае, кіпарысавае і сандалавае з Лібану, бо я ведаю, што слугі твае ўмеюць сячы дрэвы ў Лібане. І вось, слугі мае [будуць] са слугамі тваімі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прышлі мне кедровай драўніны, і кіпарысу і пеўговага дрэва зь Лівана, бо я ведаю, што рабы твае ўмеюць сячы дрэвы Ліванскія. І вось рабы мае пойдуць з рабамі тваімі, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але прышлі мне і дрэва кедравага, і ядлоўцавага, і сасновага дрэва з Лібана; бо я ведаю, што паслугачы твае ўмеюць ссякаць дрэва з Лібана, і разам з тваімі паслугачамі будуць і мае паслугачы, |
Таксама караблі Хірама, якія прывозілі з Афіру золата, прывозілі з Афіру мноства чырвонага дрэва і каштоўных камянёў.
І цяпер ты загадай насекчы для мяне кедраў з Лібану, а слугі мае няхай будуць разам са слугамі тваімі. Я буду плаціць табе за слугаў тваіх, колькі ты скажаш. Бо ты ведаеш, што няма ў нас чалавека, які б умеў секчы дрэвы так, як Сідонцы».
І сказаў Давід: «Салямон, сын мой, — малады і кволы, а Дом, які будзе пабудаваны для ГОСПАДА, мае быць вялікі і ўзьнесены, для славы і велічы на ўсёй зямлі. Я падрыхтую гэта для яго». І падрыхтаваў Давід мноства [ўсяго] перад сьмерцю сваёй.