І сказаў Давід, каб сабралі прыхадняў, якія былі ў зямлі Ізраіля, і паставіў каменяроў рабіць чэсаныя камяні на будоўлю Дому Божага.
2 ЛЕТАПІСАЎ 2:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І палічыў Салямон усіх прыхадняў, якія ў зямлі Ізраіля, пасьля сьпісу, якім палічыў іх Давід, бацька ягоны, і знайшлося іх сто пяцьдзясят тры тысячы шэсьцьсот. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І палічыў Саламон усіх прыбылых, якія былі ў зямлі Ізраілевай, пасьля пералічэньня, зробленага Давідам, бацькам ягоным, - і знайшлося іх сто пяцьдзясят тры тысячы шасьцьсот. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык палічыў Саламон усіх мужчын чужынцаў, якія пражывалі ў зямлі Ізраэля па спіску, які зрабіў бацька яго Давід; і выявілася іх сто пяцьдзесят тры тысячы шэсцьсот. |
І сказаў Давід, каб сабралі прыхадняў, якія былі ў зямлі Ізраіля, і паставіў каменяроў рабіць чэсаныя камяні на будоўлю Дому Божага.
І прызначыў Салямон семдзясят тысячаў чалавек насіць цяжары, і восемдзясят тысячаў каменяроў у гарах, і тры тысячы шэсьцьсот наглядчыкаў над імі.