А калі Майсей узыходзіў перад аблічча ГОСПАДА, каб гаварыць з Ім, тады здыймаў заслону, аж пакуль не выходзіў. I выйшаў, і прамаўляў да сыноў Ізраіля, што было загадана яму.
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) а калі хто зьвернецца да Госпада, заслона здымаецца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але калі зьвяртаюцца да Госпада, тады гэта покрыва здымаецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі хто навяртаецца да Госпада, заслона ападае. |
А калі Майсей узыходзіў перад аблічча ГОСПАДА, каб гаварыць з Ім, тады здыймаў заслону, аж пакуль не выходзіў. I выйшаў, і прамаўляў да сыноў Ізраіля, што было загадана яму.
І Ён зьнішчыць на гары гэтай заслону, якая закрывае ўсе плямёны, і пакрыцьцё, якое ляжыць на ўсіх народах.
І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, а вочы сьляпых, [звольненыя] ад туману і цемры, убачаць,
І ня будзе вучыць больш чалавек бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнайце ГОСПАДА”, бо ўсе, ад найменшага з іх да найбольшага, будуць ведаць Мяне, кажа ГОСПАД, бо Я прабачу беззаконьні іхнія, і пра грахі іхнія ня буду больш узгадваць.
I тыя, калі не застануцца ў недаверстве, будуць прышчэпленыя, бо Бог магутны ізноў прышчапіць іх.
калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць прыказаньні Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія запісаныя ў кнізе Закону гэтага, і калі навернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй.
У горы тваім спаткаюць цябе ў апошнія дні ўсе гэтыя словы, і ты вернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, і будзеш слухаць голас Ягоны,