I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «О Госпадзе мой, я — чалавек невымоўны і ўчора, і пазаўчора, і цяпер, калі Ты гаворыш да слугі Свайго, бо я [маю] цяжкія вусны і цяжкі язык».
2 КАРЫНФЯНАЎ 10:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) што скажа: «Пасланьні важкія і магутныя, а прыйшоўшы целам — слабы, і слова [вартае] пагарды». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо як нехта кажа: «у пасланьнях ён строгі і моцны, а ў асабістай прысутнасьці слабы, і мова ягоная нязначная», Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) некаторыя кажуць: «Лісты моцныя і грозныя, выгляд жа цела нядужы, і слова марнае». |
I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «О Госпадзе мой, я — чалавек невымоўны і ўчора, і пазаўчора, і цяпер, калі Ты гаворыш да слугі Свайго, бо я [маю] цяжкія вусны і цяжкі язык».
Бо Хрыстос паслаў мяне не хрысьціць, але дабравесьціць, і ня ў мудрасьці слова, каб не прынізіць крыжа Хрыстовага.
Бо калі сьвет праз мудрасьць не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, спадабалася Богу праз глупства пропаведзі збавіць тых, якія вераць.
А я, Павал, які асабіста між вамі пакорны, а адсутны — адважны адносна вас, прашу вас праз ціхасьць і спагаднасьць Хрыста.
Гэтакі няхай улічыць, што, якія мы ў слове ў пасланьнях, адсутныя, гэткія і на справе, прысутныя.
На сорам кажу, што мы быццам саслабелі. А калі хто адважваецца ў чым, кажу ў неразумнасьці, адважваюся і я.
бо, хоць я просты ў слове, але ня ў веданьні, бо мы ў-ва ўсім выявілі гэта сярод вас.
Вы шукаеце доказу, што ў-ва мне гаворыць Хрыстос, Які не слабы для вас, але моцны ў вас.