І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Узы, і ўдарыў яго там Бог за правіну, і ён памёр там пры Каўчэгу Божым.
1 ЦАРСТВАЎ 25:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І праз дзесяць дзён ГОСПАД ударыў Наваля, і ён памёр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзён празь дзесяць уразіў Гасподзь Навала, і ён памёр. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А праз дзесяць дзён Госпад ударыў Набала, і ён памёр. |
І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Узы, і ўдарыў яго там Бог за правіну, і ён памёр там пры Каўчэгу Божым.
І наведаў ГОСПАД валадара, і ён быў пракажоны аж да дня сьмерці сваёй, і жыў у доме самотна, а Ёатам, сын валадара, быў над домам [валадара] і судзіў народ зямлі.
І сталася, што ў тую самую ноч выйшаў анёл ГОСПАДА і забіў у табары Асірыйцаў сто восемдзясят пяць тысячаў [чалавек]. І ўсталі раніцаю, і вось, усе яны мёртвыя.
І не паслухаў валадар народу, бо гэта было спрычынена Богам, каб ГОСПАД споўніў слова Сваё, якое прамовіў праз Ахію з Шыло да Ерабаама, сына Навата.
Ты хаваеш аблічча Тваё, і яны палохаюцца; забіраеш дух іхні, і яны паміраюць, і ў пыл назад вяртаюцца.
I сталася а палове ночы, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзеў на пасадзе сваім, аж да першароднага вязьня, які ў вязьніцы, і ўсіх першародных у жывёлы.
А анёл Госпада адразу ўдарыў яго за тое, што ён не аддаў славу Богу, і, заедзены чэрвямі, ён памёр.
І няхай будзе дабраслаўлёна разумнасьць твая, і дабраслаўлёна таксама ты, бо стрымала ты мяне сёньня ад праліцьця крыві і ад помсты рукою маёй.
Раніцаю, калі Наваль працьверазіўся ад віна, жонка ягоная распавяла яму пра справу гэтую. І замерла сэрца ягонае ў нутры ягоным, і ён зрабіўся як камень.
І сказаў Давід: «Як жывы ГОСПАД, ГОСПАД пакарае яго, або прыйдзе дзень ягоны і ён памрэ, або ён загіне, пайшоўшы на вайну.
І глядзіце, калі ён накіруецца дарогай да межаў сваіх да Бэт-Шэмэшу, ведайце, што гэта [Бог] навёў на вас гэтае вялікае няшчасьце; а калі не, будзем ведаць, што не рука Ягоная да нас дакранулася, але гэта было выпадкова».