Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 2:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І казаў яму той, што складаў ахвяру: «Дазволь спаліць тлушч, а тады возьмеш сабе, што душа твая зажадае». [Слуга] адказваў яму: «Ніякім чынам. Давай цяпер; а калі не, забяру сілай».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І калі хто казаў яму: «хай спаляць раней тлушч, як павінна быць, і потым вазьмі сабе, колькі захоча душа твая», дык ён казаў: не, цяпер дай, а калі не, дык вазьму сілком.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І казаў яму той, хто складаў ахвяру: «Спачатку хай сёння, згодна звычаю, згарыць тлушч, і тады возьмеш сабе, што душа твая пажадае». Ён, адказваючы, гаварыў яму: «Ніякім чынам; ты аддасі зараз, а калі не, забяру сілай».

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 2:16
9 Крыжаваныя спасылкі  

А ранейшыя ваяводы, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і бралі з яго хлеб і віно, і яшчэ сорак сыкляў срэбра. Таксама юнакі іхнія панавалі над народам. А я так не рабіў дзеля страху Божага.


Пасьля сьвятар спаліць усё гэта на ахвярніку; гэта хлеб, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ; увесь тлушч [належыць] ГОСПАДУ.


Гэта кажа ГОСПАД пра прарокаў, якія зводзяць народ мой, якія калі [маюць што] кусаць зубамі сваімі, крычаць: «Мір!», а калі [ніхто нічога] не кладзе ў вусны іхнія, яны пасьвячаюцца на вайну суп­раць іх.


І сказалі яму сыны Дана: «Каб больш ня чулі мы голасу твайго за сабою, каб людзі нашыя са злосьці ня кінуліся на цябе. Забірай душу тваю і душы дому твайго».


І нават яшчэ ня быў спалены тлушч, а ўжо прыходзіў слуга сьвятара і казаў таму, хто складаў ахвяру: «Дай мне мяса, а я сьпяку яго сьвятару, бо ён ня прыйме ад цябе варанага мяса, але толькі сырое».


І грэх тых юнакоў быў вельмі вялікі перад абліччам ГОСПАДА, бо яны зьневажалі ахвяры ГОСПАДУ.