І сказаў [Давід]: «Добра, я заключу з табой запавет, але толькі прашу цябе пра адну рэч, кажучы: “Ты ня ўбачыш аблічча майго, калі не прывядзеш Міхаль, дачку Саўла, калі прыйдзеш убачыць аблічча маё”».
1 ЦАРСТВАЎ 18:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І [другая] дачка Саўла, Міхаль, пакахала Давіда. І паведамілі пра гэта Саўлу, і была гэтая справа слушная ў вачах ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Давіда пакахала другая дачка Саўлавая, Мэлхола; і калі паведамілі пра гэта Саўлу, дык гэта было прыемна яму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але другая дачка Саўла, Міхол, пакахала Давіда, і было пра гэта сказана Саўлу, і спадабалася гэта яму; |
І сказаў [Давід]: «Добра, я заключу з табой запавет, але толькі прашу цябе пра адну рэч, кажучы: “Ты ня ўбачыш аблічча майго, калі не прывядзеш Міхаль, дачку Саўла, калі прыйдзеш убачыць аблічча маё”».
І калі Каўчэг ГОСПАДА прыйшоў у горад Давіда, Міхаль, дачка Саўла, глядзела праз вакно, і ўбачыла Давіда, які скакаў і танчыў перад абліччам ГОСПАДА, і пагрэбавала ім у сэрцы сваім.
І вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой. І выйшла на спатканьне Давіда Міхаль, дачка Саўла, і сказала: «Як праславіўся сёньня валадар Ізраіля, агаліўшыся на вачах нявольніцаў слугаў сваіх, быццам агаляецца нейкі пусты чалавек!»
Саўл меў сыноў: Ёнатана, Ішві і Малькішуа. А імёны дзьвюх дочак ягоных: імя старэйшай — Мэраб, а імя малодшай — Міхаль.