1 ЦАРСТВАЎ 17:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Філістынцы стаялі на схіле гары з аднаго боку, а Ізраільцяне — на схіле гары з другога боку, і разьдзяляла іх лагчына. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сталі Філістымляне на гары з аднаго боку, і Ізраільцяне на гары з другога боку, а паміж імі была даліна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Філістынцы стаялі на схіле гары з аднаго боку, а ізраэльцы — на схіле гары з другога боку; і раздзяляла іх даліна. |
А Саўл і ваяры Ізраільскія сабраліся і разлажыліся табарам у лагчыне Эла, і пашыхтаваліся да бою супраць Філістынцаў.
І выйшаў з шыхтоў Філістынцаў чалавек на імя Галіят з Гату, а быў ён вышынёю ў шэсьць локцяў і адну пядзю.