І занясі дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і адведай братоў тваіх, як маюцца, і даведайся патрэбы іхнія».
1 ЦАРСТВАЎ 17:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Саўл і яны, і ўсе сыны Ізраіля ваявалі з Філістынцамі ў лагчыне Эла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Саўл і яны і ўсе Ізраільцяне былі ў даліне дуба і рыхтаваліся да бітвы зь Філістымлянамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Саўл, і яны, і ўсе сыны Ізраэля змагаліся супраць філістынцаў у даліне Тэрэбінітаў. |
І занясі дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і адведай братоў тваіх, як маюцца, і даведайся патрэбы іхнія».
А Саўл і ваяры Ізраільскія сабраліся і разлажыліся табарам у лагчыне Эла, і пашыхтаваліся да бою супраць Філістынцаў.
І ўстаў Давід раніцаю, і даручыў авечак вартаўніку, і забраў [пасілкі], і пайшоў, як загадаў яму Есэй. І прыйшоў ён у табар, і войска выходзіла ў шыхтах з баявым крыкам.