1 ЛЕТАПІСАЎ 7:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе — Нааран, на захадзе — Гезэр і вёскі ягоныя; Шэхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Валоданьні іхнія і месцы жыхарства іх: Вэтыль і залежныя ад яго гарады на ўсход Нааран, на захад Гезэр і залежныя ад яго гарады; Сіхэм і залежныя ад яго гарады да Газы і залежных ад яе гарадоў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ўладанні іх і месцы іх пражывання былі: Бэтэль з ваколіцамі яго і Наран на ўсход, а на захад — Газэр з ваколіцамі і Сіхэм з ваколіцамі яго аж да Гая з ваколіцамі яго. |
Мяжа сыноў Эфраіма паводле сем'яў іхніх была такая: мяжой спадчыны іхняй на ўсходзе быў Атарот-Адар аж да верхняга Бэт-Харону.
З Янааху зыходзіла да Атароту і Наары, і праходзіла каля Ерыхону, і спынялася каля Ярдану.
З Тапуаху ішла мяжа на захад да ручая Кана і даходзіла да мора. Гэта спадчына пакаленьня Эфраіма паводле сем'яў іхніх.
І сыны Эфраіма мелі паасобныя гарады пасярод спадчыны сыноў Манасы, усе гэтыя гарады і вёскі іхнія.