1 ЛЕТАПІСАЎ 6:70 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А з паловы калена Манасы: Анэр і пашы ягоныя, Білеам і пашы ягоныя [дадзеныя] сем’ям пазасталых сыноў Кегата. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад палавіны калена Манасіінага - Анэр і прадмесьці яго, Білэам і прадмесьці яго. Гэта пакаленьню астатніх сыноў Каатавых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А з паловы пакалення Манасы: Танах і яго ваколіцы, Іблеам і яго ваколіцы, — тым, відаць, што засталіся ад родаў сыноў Кагата. |
Сынам Гершома [дадзена] з сем’яў паловы калена Манасы: Галан у Башане і пашы ягоныя, Аштарот і пашы ягоныя;
Манаса ў межах Ісахара і Асэра [меў] Бэт-Шэан з навакольнымі гарадамі, і Іблеам з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Эн-Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Таанаху з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Мэгіддо з навакольнымі гарадамі, трэцюю частку Нафату.
Ад паловы пакаленьня Манасы [далі] Таанах і пашы ягоныя, Гіт-Рымон і пашы ягоныя — два гарады.