1 ЛЕТАПІСАЎ 4:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I прыйшлі тыя, чые імёны запісаныя ў дні Эзэкіі, валадара Юды, і разбурылі намёты іхнія, і [пабілі] мэунімаў, якіх знайшлі там, і палажылі на іх закляцьце аж да сёньняшняга дня, і жывуць на месцы іхнім, бо там была паша для чародаў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, яны, пайменна запісаныя, прыбылі ў дні Эзэкіі, цара Юды, і знішчылі маанітаў, якія там знаходзіліся, і вынішчылі іх аж па сённяшні дзень, ды абжыліся на іх месцы, бо знайшлі там жа найбольш урадлівую пашу. |
I ўсе вёскі іхнія, якія былі навокал гарадоў гэтых аж да Баалу. Гэта сядзібы іхнія і сьпісы родаў іхніх.
Бо шмат пападала забітых, бо ад Бога была вайна гэтая. I жылі яны на месцы іхнім да няволі.
І таксама намёты [пастухоў] статкаў яны зьнішчылі, і забралі мноства авечак і вярблюдаў, і вярнуліся ў Ерусалім.
І сталася пасьля гэтага, прыйшлі сыны Мааву і сыны Амона, і з імі Мэуняне ваяваць з Язафатам.
І дапамагаў яму Бог супраць Філістынцаў і супраць Арабаў, якія жылі ў Гур-Баале, і супраць Мэунянаў.
Дзеля гэтага паслухайце пра намер ГОСПАДА, які Ён мае адносна Эдому, і думкі Ягоныя, якія Ён мае адносна жыхароў Тэману. Выцягнуць нават найменшых авечак, і будуць спустошаны пашы іхнія.
Ён учыніў з аднае крыві кожны народ чалавечы, каб жылі на ўсім абліччы зямлі, вызначыўшы акрэсьленыя часы і межы пражываньня іхняга,
Сідонцы, Амалек і Мадыян уціскалі вас, а вы клікалі Мяне, ці ж Я не ратаваў вас з рук іхніх?