I сказаў Якуб Сымону і Левію: «Вы зрабілі зьнішчэньне мне, зрабіўшы мяне агідным для жыхароў зямлі гэтае, Хананейцаў і Пэрэзэяў, а ў мяне людзей няшмат, і зьбяруцца на мяне, і паб’юць мяне, і будуць зьнішчаны я і дом мой».
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі было ў вас людзей мала на лік, вельмі мала і [вы былі] чужынцы ў ёй, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны былі тады малалікія і мізэрныя, і прыхадні ў ёй, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі былі вы яшчэ нямногімі, нямногія і чужыя ў ёй. |
I сказаў Якуб Сымону і Левію: «Вы зрабілі зьнішчэньне мне, зрабіўшы мяне агідным для жыхароў зямлі гэтае, Хананейцаў і Пэрэзэяў, а ў мяне людзей няшмат, і зьбяруцца на мяне, і паб’юць мяне, і будуць зьнішчаны я і дом мой».
І ня даў яму ў ёй спадчыны ані на стапу нагі; і абяцаў яму даць яе ў валоданьне яму і насеньню ягонаму пасьля яго, а ня меў ён дзіцяці.
ГОСПАД выбраў вас і ўпадабаў вас не таму, што вы перавышаеце лікам усе народы, бо з усіх народаў вы найменшыя,
Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцаньняў, але толькі здалёк бачачы іх, і маючы пэўнасьць, і вітаючы [іх], і прызнаючы, што яны — чужынцы і вандроўнікі на зямлі.