I пачуў Егошуа голас народу, які ўсклікаў, і сказаў Майсею: «Голас вайны ў табары».
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня будзьце таксама ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: «Народ пасеў есьці і піць, і ўстаў гуляць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня будзьце таксама ідалапаклонцамі, як некаторыя зь іх, пра якіх напісана: «людзі селі есьці і піць, і ўсталі бавіцца». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не будзьце таксама, як некаторыя з іх, балванапаклоннікамі, як напісана: «Сеў народ есці, і піць, і весяліцца, і ўзняліся, каб гуляць». |
I пачуў Егошуа голас народу, які ўсклікаў, і сказаў Майсею: «Голас вайны ў табары».
I сталася, калі ён наблізіўся да табару і ўбачыў цяля і танцы, узгарэўся гнеў Майсея, і ён кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою.
І ён узяў [гэта] з рук іхніх, і ўфармаваў яго разцом, і зрабіў з яго цяля літое. I сказалі яны: «Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
але напісаць ім, каб высьцерагаліся гідотаў ідальскіх, і распусты, і душанага, і крыві;
але я пісаў вам цяпер ня мець справы з тым, хто, называючыся братам, ці распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці лаяльнік, ці п’яніца, ці рабаўнік; з гэтакім і ня есьці разам!
Або вы ня ведаеце, што няправедныя Валадарства Божага ня возьмуць у спадчыну? Не падманвайце сябе: ані распусьнікі, ані ідалапаклоньнікі, ані чужаложнікі, ані збачэнцы, ані мужаложнікі,
Але не ў-ва ўсіх такое веданьне; некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, [якое прызнае] ідалаў, і ядуць [ахвяраванае ідалам] як ахвяры ідалам, і слабое сумленьне іхняе апаганьваецца.
і сказаў мне ГОСПАД: “Устань і зыйдзі адсюль з гары, бо саграшыў народ твой, які вывеў ты з Эгіпту; хутка зыйшлі з дарогі, якую Я загадаў ім, і зрабілі сабе ідала”.