Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 95 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 95

1 Прыходзьце, узрадуемся Госпаду; уславім гучна Бога збаўлення нашага.

2 Успрымем загадзя аблічча Яго, у вызнанні і ў псальмах гучна ўславім Яго.

3 Бо вялікі Госпад і вялікі валадар над усімі багамі.

4 Бо ў руцэ Яго глыбіні зямныя і вышыні горныя — у Яго.

5 Бо ў Яго — мора, і Ён стварыў яго, і сушу яго рукі сфармавалі.

6 Прыходзьце, паклонімся, і ўкленчым, схілім калені перад Госпадам, Які стварыў нас,

7 бо Ён ёсць Бог наш, мы ж народ пашы Яго і авечкі рукі Яго. О, каб вам сёння

8 паслухаць голас Яго: не закамяняйце сэрцаў вашых,

9 як у Мэрыбе, як у дзень спакушэння ў Масе ў пустыні, дзе спакушалі Мяне бацькі вашы: выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае.

10 Сорак гадоў надакучала Мне гэтае пакаленне, і сказаў Я: «Яны — народ аблудных сэрцам. І яны не пазналі шляхоў Маіх;

11 дык пакляўся Я ў гневе Маім; не ўвойдуць яны ў супачынак Мой».

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)