1 Песня ўзыходжання. 1 Песня ўзыходжання. Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне. 2 Божа, вызвалі душу маю ад вуснаў маны, ад языка падступнага. 3 Што яшчэ даць табе ці што яшчэ дадаць да цябе, язык падступны? 4 Вострыя стрэлы волата з вуглямі ядлаўцовымі. 5 Гора мне, што я чужы ў Масоку, пасяліўся ля палатак Кедара! 6 Доўга пражыла душа мая з тымі, што ненавідзяць супакой. 7 Я быў супакоетворцам; але калі прамаўляў, яны нападалі на мяне. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)