1 І прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы: 2 «Сын чалавечы, ці ж дрэва вінаграднае лазы ёсць лепшае за якое-небудзь дрэва лазовае, што знаходзіцца паміж дрэў у лесе? 3 Ці ж возьмецца з яго драўніна, каб зрабіць нейкую рэч або каб зрабіць з яго калок, каб на ім павесіць нейкі посуд? 4 Вось, кідаецца яно ў агонь на спаленне, абодва яго канцы спальвае агонь, і сярэдзіна яго прыпаленая; ці будзе прыдатнае яно яшчэ на нешта? 5 Калі было яно яшчэ некранутае, было яно прыдатным да апрацоўкі; тым меней, калі агонь яго спаліць і знішчыць, нічога ад яго не застанецца для апрацоўкі. 6 Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “Падобна, як з дрэвам вінаграднае лазы, якое знаходзіцца паміж дрэў у лесе, якое Я ўкінуў у агонь на спаленне, так зраблю з жыхарамі Ерузаліма. 7 І аблічча Маё Я звярну супраць іх: з агню яны выйшлі, і агонь іх загубіць. І даведаецеся, што Я — Госпад, калі аблічча Маё звярну супраць іх, 8 і аддам зямлю на непраходнасць і пустыню, бо былі яны крывадушнікамі”, — кажа Госпад Бог». |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)