Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 94 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 94

Пс 94

1 Пахвальная песьня Давідава. Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага;

2 станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,

3 бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі.

4 У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор - Ягоныя;

5 Ягонае - мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.

6 Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,

7 бо Ён ёсьць Бог наш, і мы - людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:

8 «ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,

9 дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.

10 Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;

11 і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой».