Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 131 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 131

Пс 131

1 Песьня ўзыходжаньня. Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты:

2 як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;

3 «не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой;

4 ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,

5 пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава».

6 Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма.

7 Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных.

8 Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.

9 Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.

10 Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго.

11 Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; «ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.

12 Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Мае сьведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхнія сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім».

13 Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.

14 «Гэта - спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго.

15 Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам;

16 сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца.

17 Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазанцу Майму.

18 Ворагаў ягоных апрану ў сорам; а на ім будзе зьзяць вянок ягоны».