Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


АСІІ 6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
АСІІ 6

Ас 6

1 У скрусе сваёй яны з раньняга рана будуць шукаць Мяне і казаць: хадзем і вернемся да Госпада! бо Ён параніў - і Ён ацаліць нас, уразіў - і перавяжа нашыя раны;

2 ажывіць нас праз два дні, на трэці дзень паставіць нас, і мы будзем жыць перад абліччам Яго.

3 Дык вось, спазнаем, будзем імкнуцца спазнаць Госпада; як ранішняя зара - зьяўленьні Яго, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як позьні дождж абросіць зямлю.

4 Што зраблю табе, Яфрэме? што зраблю табе, Юдзе? пабожнасьць вашая як ранішні туман і як раса, хутка зьнікомая.

5 Таму Я ўражваў праз прарокаў і біў іх словамі вуснаў Маіх, і суд Мой як узыходнае сьвятло.

6 Бо Я міласьці хачу, а не ахвяры, і Богаведаньня болей, чым усеспаленьняў.

7 А яны, падобна Адаму, парушылі запавет і там здрадзілі Мне.

8 Галаад - горад бязбожнікаў, запэцканы крывёю.

9 Як рабаўнікі высочваюць чалавека, так зборню сьвятароў забіваюць на дарозе ў Сіхем і ўчыняюць мярзоты.

10 У доме Ізраіля Я бачу жудаснае; там блудадзейства ў Яфрэма, апаганіўся Ізраіль.

11 І табе, Юдзе, вызначана жніво, калі Я вярну палон народу Майго.