Пс 211 Кіраўніку хору. Псальм Давіда. 2 ГОСПАДЗЕ! У моцы Тваёй будзе радавацца валадар, у збаўленьні Тваім ён вельмі ўсьцешыцца. 3 Ты даў яму жаданьне сэрца ягонага, і просьбам вуснаў ягоных Ты не адмовіў. (Сэлях) 4 Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата. 5 Жыцьцё ён прасіў у Цябе, Ты даў яму доўгасьць дзён на вякі вечныя. 6 Вялікая слава ягоная ў збаўленьні Тваім; годнасьць і веліч Ты ўзлажыў на яго. 7 Бо Ты даў яму дабраслаўленьне вечнае, Ты разьвесяліў яго радасьцю перад абліччам Тваім. 8 Бо валадар спадзяецца на ГОСПАДА і праз міласэрнасьць Найвышэйшага не пахісьнецца. 9 Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе тых, якія ненавідзяць Цябе. 10 Ты зробіш з іх печ вогненную ў час [зьяўленьня] аблічча Твайго; ГОСПАД у гневе Сваім выгубіць іх, і агонь зжарэ іх. 11 Ты зьнішчыш плод іхні на зямлі і насеньне іхняе — спасярод сыноў чалавечых. 12 Бо яны кнулі ліхое супраць Цябе, надумалі зламыснае, якое не змаглі [зьдзейсьніць], 13 бо Ты павернеш іх наўцёкі, нацягнеш лук Твой супраць аблічча іхняга. 14 Узьніміся, ГОСПАДЗЕ, у моцы Тваёй! Мы будзем сьпяваць і выслаўляць магутнасьць Тваю. |