Пс 1161 Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё, 2 бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго]. 3 Ахапілі мяне путы сьмерці; мукі пякельныя адшукалі мяне; я знайшоў трывогу і смутак. 4 І паклікаў я імя ГОСПАДА: «Выратуй, прашу, ГОСПАДЗЕ, душу маю!» 5 Літасьцівы ГОСПАД і праведны, наш Бог міласьцівы. 6 ГОСПАД захоўвае неразумных; і калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне. 7 Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе. 8 Бо Ты выратаваў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае — ад падзеньня. 9 Буду хадзіць перад абліччам ГОСПАДА ў зямлі жывых. 10 Я веру, дык гавару: «Я моцна прыгнечаны». 11 Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: «Усе людзі хлусяць!» 12 Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне? 13 Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць. 14 Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным. 15 Каштоўная ў вачах ГОСПАДА сьмерць багабойных Ягоных. 16 О ГОСПАДЗЕ! Я ж — слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае. 17 Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць. 18 Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным, 19 у панадворках Дому ГОСПАДА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя! |