І ўзышоў ён на ахвярнік, які зрабіў у Бэтэлі, у пятнаццаты дзень восьмага месяца, які ў сэрцы сваім прыдумаў; і ўстанавіў свята для сыноў Ізраэля, і ўзышоў на ахвярнік, каб скласці каджэнне.
4 ЦАРСТВАЎ 16:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі вярнуўся цар з Дамаска, убачыў ён ахвярнік і падышоў да яго, і прыступіўся да ахвярніка і склаў на ім ахвяру, Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў валадар з Дамаску, і ўбачыў ахвярнік, і наблізіўся валадар да ахвярніка, і ўзыйшоў на яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў цар з Дамаска, і ўбачыў цар ахвярнік, і падышоў цар да ахвярніка, і прынёс на ім ахвяру; |
І ўзышоў ён на ахвярнік, які зрабіў у Бэтэлі, у пятнаццаты дзень восьмага месяца, які ў сэрцы сваім прыдумаў; і ўстанавіў свята для сыноў Ізраэля, і ўзышоў на ахвярнік, каб скласці каджэнне.
І калі Ерабаам стаяў на ахвярніку, каб кадзіць, прыйшоў тады чалавек Божы з Юдэі ў Бэтэль па загадзе Госпада;
І пабудаваў святар Урыя ахвярнік; паводле ўсяго таго, што прыслаў цар Ахаз з Дамаска, так зрабіў святар Урыя, пакуль вярнуўся цар Ахаз з Дамаска.
і спаліў ён цэласпаленне і ахвяры хлебныя, і выліў ахвяру вадкую, і крывёй сваіх ахвяраў прымірэння пакрапіў ахвярнік.
Сам цар Ахаз складаў ахвяры багам Дамаска, сваім забойцам, і казаў: «Багі цароў Сірыі дапамагаюць ім; буду і я складаць ім ахвяры, і яны дапамогуць мне», хаця, наадварот, былі яны на загубу яму і ўсяму Ізраэлю.
Таксама ў кожным горадзе Юдэі пабудаваў узгоркі, каб успальваць ахвяры чужым багам, чым прагнявіў Госпада, Бога сваіх бацькоў.