А дзеянні Ахазіі, якія ён зрабіў, — ці не запісаны яны ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
4 ЦАРСТВАЎ 15:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах Госпада; не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль. Біблія (пераклад А.Бокуна) І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і рабіў ён благое ў вачах Гасподніх: не адставаў ад грахоў Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў Ізраіля ў грэх. |
А дзеянні Ахазіі, якія ён зрабіў, — ці не запісаны яны ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
І дапускаўся ён злога перад Госпадам, і хадзіў у грахах Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль; не адварочваўся ад граху.
Аднак не адвярнуліся яны ад грахоў дому Ерабаама, які ўцягнуў у грэх Ізраэль; і хадзілі яны ў іх. І нават слуп стаяў у Самарыі.
І рабіў ён ліхое ў вачах Госпада; не адступіў ад грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль.
На пяцьдзесят другі год Азарыі, цара Юдэі, Фацэй, сын Рамэліі, стаў царом Ізраэля ў Самарыі на дваццаць гадоў.
У дні Фацэя, цара Ізраэля, прыйшоў Тэглатпаласар, цар Асура, і ўзяў ён Агіён, і Абэл-Бэт-Мааху, і Яноэ, і Кадэс, і Асор, і Галаад, і Галілею, усю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асур.
І рабіў ён тое, што было ліхім у вачах Госпада, як рабілі бацькі яго; не адступіў ад грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль.
І дапускаўся ён ліхоты перад абліччам Госпада паводле агіднасцей народаў, якіх знішчыў Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля.