і загадаў ім, кажучы: «Гэта загад, які вы маеце выканаць: трэцяя частка вас, што прыходзіць у суботу, будзе вартаваць пры царскім палацы;
4 ЦАРСТВАЎ 11:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А дзве дружыны з вас, усе, што адыходзяць у суботу, будуць вартаваць пры доме Госпадавым, пры цары. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дзьве дружыны з вас, усе, што адыходзяць у суботу, будуць вартаваць пры Доме ГОСПАДА, пры валадару. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дзьве часткі з вас, з усіх, што адыходзяць у суботу, будуць трымаць варту каля дома Гасподняга дзеля цара; |
і загадаў ім, кажучы: «Гэта загад, які вы маеце выканаць: трэцяя частка вас, што прыходзіць у суботу, будзе вартаваць пры царскім палацы;
а трэцяя частка — пры браме Сур, і яшчэ адна трэцяя — пры браме, што за жыллём пасланнікаў, і вы будзеце вартаваць дом па чарзе.
І абараняйце яго, трымаючы зброю ў руцэ сваёй; а хто ўвойдзе за агароджу святыні, хай будзе забіты; і будзьце вы з царом, калі ён уваходзіць і выходзіць».
Браты ж іх пражывалі ў сваіх сялібах і прыходзілі час ад часу, каб быць з імі, праз сем дзён.
І хай ніхто іншы не ўваходзіць у дом Госпада, апрача святароў і тых, хто служыць з левітаў; толькі яны ўваходзяць, бо яны асвячоныя. І ўвесь астатні народ хай захавае вернасць Госпаду.