Такім чынам, калі Ахаб пачуў словы гэтыя, раздзёр ён адзенне сваё і апрануў на цела сваё зрэбніцу, і пасціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў з паніклай галавою.
3 ЦАРСТВАЎ 21:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зноў прамовіў Госпад да Іллі з Тэсбы, кажучы: Біблія (пераклад А.Бокуна) І было слова ГОСПАДА да Ільлі з Тэшбы, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было слова Гасподняе Ільлю Фэсьвіцяніну, і сказаў Гасподзь: |
Такім чынам, калі Ахаб пачуў словы гэтыя, раздзёр ён адзенне сваё і апрануў на цела сваё зрэбніцу, і пасціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў з паніклай галавою.
«Ці ты заўважыў, як Ахаб упакорыўся перада Мною? Дык за тое, што ён упакорыўся перада Мною, Я не навяду бяды ў яго дні, але ў дні сына яго навяду бяду на дом яго».
І, калі пабачыў Госпад, што ўпакорыліся, прамовіў Госпад да Сямэі, кажучы: «Таму, што ўпакорыліся вы, не знішчу іх, і скора дам ім ратунак, і не выльецца абурэнне Маё на Ерузалім праз руку Сэсака.