І неўзабаве здарылася: нябёсы пацямнелі ад хмар і ветру, і пачаўся лівень. А Ахаб сеў у калясніцу і накіраваўся ў Езрагэль.
3 ЦАРСТВАЎ 21:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і адносна Езабэль сказаў Госпад, кажучы: «Езабэль з’ядуць сабакі на полі Езрагэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адносна Езабэль прамовіў ГОСПАД, кажучы: “Езабэль зьядуць сабакі на полі Езрээля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таксама і пра Езавэль сказаў Гасподзь: сабакі зьядуць Езавэль за сьцяною Ізрэеля; |
І неўзабаве здарылася: нябёсы пацямнелі ад хмар і ветру, і пачаўся лівень. А Ахаб сеў у калясніцу і накіраваўся ў Езрагэль.
Такім чынам, не было другога такога, як Ахаб, які запрадаўся рабіць зло перад абліччам Госпада; бо намовіла яго Езабэль, жонка яго,
Таксама Езабэль з’ядуць сабакі на полі Езрагэль, і не будзе каму пахаваць яе”». І адчыніў ён дзверы, і ўцёк.
І Я дапушчу на іх чатыры віды, — кажа Госпад, — меч, каб забіваў; сабак, каб разрывалі; птушак паднебных і звяроў зямных, каб жэрлі і нішчылі.
Будзе ён мець пахаванне, якое спраўляецца аслу. Будуць яго цягнуць і кінуць далёка па-за брамамі Ерузаліма».