Хай дадуць нам двух быкоў, і хай яны выберуць сабе аднаго быка, і, пасекшы на часткі, пакладуць на дровы; але хай не падкладаюць агню! І я прыгатую другога быка, і пакладу яго таксама на дровы, але агню не падкладу.
3 ЦАРСТВАЎ 18:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Ілля зноў звярнуўся да народа: «Я адзін застаўся з прарокаў Госпада; а прарокаў Баала — чатырыста пяцьдзесят. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ільля народу: «Я адзін застаўся з прарокаў ГОСПАДА, а прарокаў Баала — чатырыста пяцьдзясят. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ільля народу: я адзін застаўся прарок Гасподні, а прарокаў Ваалавых чатырыста пяцьдзясят чалавек; |
Хай дадуць нам двух быкоў, і хай яны выберуць сабе аднаго быка, і, пасекшы на часткі, пакладуць на дровы; але хай не падкладаюць агню! І я прыгатую другога быка, і пакладу яго таксама на дровы, але агню не падкладу.
А ён адказаў: «Запалаў я руплівасцю дзеля Госпада, Бога Магуццяў, бо сыны Ізраэля занядбалі запавет Твой, ахвярнікі Твае развалілі, а прарокаў Тваіх пазабівалі мечам, і застаўся я адзін, і на маё жыццё цікуюць, каб знішчыць яго».
Ён адказаў: «Запалаў я руплівасцю дзеля Госпада, Бога Магуццяў, бо сыны Ізраэля занядбалі запавет Твой, развалілі ахвярнікі Твае і мечам пазабівалі прарокаў Тваіх: і застаўся я адзін, але і на маё жыццё цікуюць, каб знішчыць яго».
І вось нейкі прарок падышоў да Ахаба, цара Ізраэля, і сказаў: «Гэта кажа Госпад: “Ці бачыш ты ўвесь гэты вялікі натоўп? Вось, Я сёння аддам яго ў рукі твае, каб ведаў ты, што Я — Госпад”».
Адзелі яны клубы свае ў рыззё, і налажылі вяроўкі на шыі свае, і прыйшлі да цара Ізраэльскага, і сказалі: «Паслугач твой Бэнадад кажа: “Малю цябе, хай жыве душа мая”». І той сказаў: «Калі ён яшчэ жывы, ён — брат мой».
Тады адзін чалавек з сыноў прарокаў сказаў сябру свайму па слове Госпада: «Удар мяне!» Але ён не хацеў ударыць.
Такім чынам, пайшоў той прарок і спаткаў цара на дарозе, і змяніў выгляд, завязаўшы хустку на вочы свае.
«Госпадзе! Прарокаў Тваіх пазабівалі і ахвярнікі Твае паразвальвалі, застаўся я толькі адзін, і на маю душу цікуюць».