І ты мне цяпер кажаш: “Ідзі і скажы гаспадару свайму: “Вось, Ілля тут”, каб ён забіў мяне”».
3 ЦАРСТВАЎ 18:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці не было сказана гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езабэль забівала прарокаў Госпадавых: што я тады схаваў сто чалавек з прарокаў Госпада па пяцьдзесят у кожнай пячоры і карміў іх хлебам і вадой? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці не было паедамлена гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА? Я тады схаваў сто чалавек спаміж прарокаў ГОСПАДА па пяцьдзясят у кожнай пячоры і карміў іх хлебам і вадой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хіба ня сказана гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езавэль забівала прарокаў Гасподніх, як я хаваў сто чалавек прарокаў Гасподніх, па пяцьдзясят чалавек, у пячорах і карміў іх хлебам і вадою? |
І ты мне цяпер кажаш: “Ідзі і скажы гаспадару свайму: “Вось, Ілля тут”, каб ён забіў мяне”».
бо калі Езабэль забівала прарокаў Госпадавых, то ён узяў сто прарокаў і схаваў іх па пяцьдзесят у адной і ў другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.
А Элісей сядзеў у доме сваім, і старэйшыны сядзелі разам з ім. І цар паслаў перад сабою чалавека. Але перш, чым пасланец увайшоў да Элісея, ён сказаў старэйшынам: «Ці вы ведаеце, што гэты сын забойцы паслаў чалавека па маю галаву? Дык глядзіце, калі прыйдзе пасланец, замкніце дзверы і не дазвольце яму ўвайсці; вось, бо ўжо чуваць стукат ног гаспадара яго, які ідзе за ім».
У радасці справядлівых — вялікая слава, а калі ўзнімаюцца бязбожнікі — хаваецца чалавек.
Бо быў Я галодны, і вы накармілі Мяне; быў сасмаглы, і вы далі Мне піць; чужаземец быў, і вы прынялі Мяне;
Самі ж ведаеце, што гэтыя рукі зараблялі на тое, што было патрэбна мне і тым, што са мною.
Не варты быў іх свет, а блукалі [яны] па пустынях, па гарах, у пячорах і шчылінах зямлі.