А ў Бэтэлі жыў адзін стары прарок; прыйшлі да яго сыны яго і расказалі яму пра ўсе справы, што зрабіў у той дзень чалавек Божы ў Бэтэлі, і словы, якія ён сказаў цару, таксама расказалі свайму бацьку.
3 ЦАРСТВАЎ 13:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спытаўся ў іх бацька іх: «Якою дарогаю ён пайшоў?» Сыны яго паказалі яму дарогу, па якой пайшоў чалавек Божы, які прыбыў з Юды. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прамовіў да іх бацька іхні: «Якім шляхам ён пайшоў?» І сыны ягоныя паказалі яму шлях, па якім пайшоў чалавек Божы, які прыйшоў з Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спытаўся ў іх бацька іхні: якою дарогаю ён пайшоў? І паказалі сыны ягоныя, якою дарогаю пайшоў чалавек Божы, што прыходзіў зь Юдэі. |
А ў Бэтэлі жыў адзін стары прарок; прыйшлі да яго сыны яго і расказалі яму пра ўсе справы, што зрабіў у той дзень чалавек Божы ў Бэтэлі, і словы, якія ён сказаў цару, таксама расказалі свайму бацьку.
І сказаў ён сынам сваім: «Асядлайце мне асла». Калі яны асядлалі яму асла, ён сеў на яго,