І ідзі, і ўвайдзі да цара Давіда, і скажы яму: “Гаспадару мой, цар, ці не прысягнуў ты мне, паслугачцы тваёй, кажучы: “Саламон, сын твой, будзе па мне цараваць, і ён будзе сядзець на маім пасадзе?” Дык чаму царуе Адонія?”
3 ЦАРСТВАЎ 1:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) як я пакляўся табе Госпадам, Богам Ізраэля, кажучы: “Саламон, сын твой, будзе цараваць пасля мяне, і ён сядзе на мой пасад замест мяне”, — так сёння і зраблю». Біблія (пераклад А.Бокуна) Як я прысягнуў табе ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля, кажучы, што Салямон, сын твой, будзе валадаром пасьля мяне, і ён будзе сядзець на пасадзе маім замест мяне, так сёньня і зраблю». Біблія (пераклад В. Сёмухі) як я прысягаў табе Госпадам Богам Ізраілевым, кажучы, што Саламон, сын твой, будзе валадарыць пасьля мяне і ён сядзе на троне маім замест мяне, так я і зраблю гэта сёньня. |
І ідзі, і ўвайдзі да цара Давіда, і скажы яму: “Гаспадару мой, цар, ці не прысягнуў ты мне, паслугачцы тваёй, кажучы: “Саламон, сын твой, будзе па мне цараваць, і ён будзе сядзець на маім пасадзе?” Дык чаму царуе Адонія?”
Яна адказала яму: «Гаспадару мой, ты прысягнуў Госпадам, Богам тваім, паслугачцы тваёй: “Саламон, сын твой, будзе цараваць пасля мяне і ён будзе сядзець на пасадзе маім”,
А Саламон сеў на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і цараванне яго было вельмі трывалае.
Але і паміж сыноў маіх, — бо Госпад даў мне многа сыноў, — выбраў Саламона, сына майго, каб сядзеў ён на пасадзе валадарства Госпадавага над Ізраэлем.
І Саламон сеў на пасадзе Госпада, каб быць царом замест Давіда, бацькі свайго, і шчаслівілася яму, і ўвесь Ізраэль быў яму паслухмяны.
І памёр у добрай старасці, у поўні дзён, і ў багацці, і ў славе, і па ім цараваў сын яго — Саламон.