І цар Давід састарэўся і меў вельмі шмат гадоў; і не мог ён сагрэцца, хоць накрывалі яго коўдрамі.
3 ЦАРСТВАЎ 1:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Бэтсэба ўвайшла да цара ў спальню; цар жа быў надта стары, і сунаміцянка Абісаг паслугавала яму. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Батшэва ўвайшла да валадара ў спальню, а валадар быў вельмі стары, і Абішаг Шунамянка паслугавала валадару. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вірсавія пайшла да цара ў спальню; цар быў вельмі стары, і Авісага Сунаміцянка прылужвала цару; |
І цар Давід састарэўся і меў вельмі шмат гадоў; і не мог ён сагрэцца, хоць накрывалі яго коўдрамі.
І калі ты яшчэ будзеш размаўляць там з царом, за табою прыйду я і падтрымаю словы твае».
І ўкленчыла Бэтсэба, і пакланілася цару; а цар звярнуўся да яе: «Чаго ты хочаш сабе?»
І шукалі прыгожую маладую дзяўчыну па ўсёй зямлі Ізраэльскай, і знайшлі Абісаг, сунаміцянку, і прывялі яе да цара.