А Ёаб і Абісай пераследавалі Абнэра, які ўцякаў; сонца зайшло, і яны прыйшлі да ўзгор’я Ама, што на другім баку Гаяха, пры дарозе ў пустыню Габаонскую.
2 ЦАРСТВАЎ 2:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сабраліся бэньямінцы вакол Абнэра, і, утварыўшы адну дружыну, затрымаліся на вяршыні аднаго ўзгорка. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраліся сыны Бэн’яміна вакол Абнэра, і сталі як адна дружына, і затрымаліся на вяршыні ўзгорка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся Веньямініцяне вакол Авэніра і склалі адно рушэньне, і сталі на вяршыні аднаго пагорка. |
А Ёаб і Абісай пераследавалі Абнэра, які ўцякаў; сонца зайшло, і яны прыйшлі да ўзгор’я Ама, што на другім баку Гаяха, пры дарозе ў пустыню Габаонскую.
І закрычаў Абнэр да Ёаба, і сказаў: «Ці аж да вынішчэння будзе лютаваць твой меч? Ці ты не ведаеш, што вынікі будуць горкімі? Чаму ты не загадаеш народу, каб ён перастаў пераследаваць братоў сваіх?»