І сказаў Давід сваім паслугачам, што былі разам з ім у Ерузаліме: «Збірайцеся, уцякайма; бо не будзе нам ратунку ад Абсалома. Спяшайцеся ўцячы, каб ён, спяшаючыся, не дагнаў нас раптам, і каб не загубіў нас, і каб вастрыём меча не знішчыў горад».
2 ЦАРСТВАЎ 19:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Абсалом, якога мы намасцілі, каб ён валодаў намі, загінуў у баі. Чаму цяпер маўчыце і не вяртаеце цара?» А словы ўсяго Ізраэля дайшлі да цара ў дом яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І спрачаўся ўвесь народ у-ва ўсіх каленах Ізраіля, кажучы: «Валадар вызваліў нас з рук ворагаў нашых, і ён вызваліў нас з рук Філістынцаў. І цяпер уцёк з зямлі перад Абсаломам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Авэсалом, якога мы памазалі ў цара над намі, памёр на вайне; чаму ж цяпер вы марудзіце вярнуць цара? |
І сказаў Давід сваім паслугачам, што былі разам з ім у Ерузаліме: «Збірайцеся, уцякайма; бо не будзе нам ратунку ад Абсалома. Спяшайцеся ўцячы, каб ён, спяшаючыся, не дагнаў нас раптам, і каб не загубіў нас, і каб вастрыём меча не знішчыў горад».
І выйшаў цар, і за ім увесь дом яго, і пакінуў цар дзесяць жанчын наложніц сцерагчы дом.
І сказаў Ёаб: «Не хачу так марудзіць з табою». І ўзяў ён у руку сваю тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дубе;
І паслаў цар па Садока і Абіятара, святароў, кажучы: «Прамаўляйце да старэйшын Юды, кажучы ім: “Чаму вы марудзіце, каб вярнуць цара ў свой дом?
І вырушыў цар у Галгал, і разам з ім Хамаам. А праводзіў цара ўвесь народ Юды і таксама палова народа Ізраэля.
І спрачаўся ўвесь народ ва ўсіх пакаленнях Ізраэля, кажучы: «Цар вызваліў нас з рук ворагаў нашых, і ён вызваліў нас з рук філістынцаў; і цяпер уцёк з зямлі перад Абсаломам.
самі ўстанаўлялі цароў, але без Маёй волі; прызначалі князёў — але Я не ведаў; са срэбра свайго і са свайго золата зрабілі сабе ідалаў на сваю загубу.
«Устаньце і пойдзем супраць іх. Бо мы бачылі зямлю вельмі багатую і ўраджайную, і вы адмовіцеся ад яе? Не марудзьце; пойдзем і здабудзем яе.