так што херубіны раскідвалі свае крылы над месцам, у якім размясцілі каўчэг, і накрывалі сам каўчэг і яго жэрдкі зверху.
2 ЛЕТАПІСАЎ 5:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А канцы жэрдак, на якіх неслі каўчэг, — бо былі жэрдкі даволі доўгія, — віднеліся перад Дабірам; а калі хто быў звонку, то бачыць іх не мог. Такім чынам, быў там каўчэг і застаецца ён там па сённяшні дзень. Біблія (пераклад А.Бокуна) І тыя насілы былі доўгія, і канцы насілаў Каўчэгу былі відаць перад Давірам, але не было іх відаць звонку; і яны там да сёньняшняга дня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І высунуліся жэрдзі, так што галоўкі жэрдак каўчэга відны былі перад давірам, але ня выходзілі вонкі, і яны там да гэтага дня. |
так што херубіны раскідвалі свае крылы над месцам, у якім размясцілі каўчэг, і накрывалі сам каўчэг і яго жэрдкі зверху.