І забілі пасхальнае ягня; і святары рукою сваёй пакрапілі крывёй, і левіты здзіралі шкуру з ахвяр,
2 ЛЕТАПІСАЎ 35:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і падзялялі ахвяру, каб даць групам, утвораным паводле родаў народа і ўскласці ў ахвяру Госпаду, як напісана ў кнізе Майсея. З валамі таксама зрабілі падобна. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны адклалі цэласпаленьні, каб даць паводле падзелаў дамоў бацькоў сынам народу ахвяроўваць ГОСПАДУ, як напісана ў Кнізе Майсея. І гэтак сама зрабілі з валамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і разьмеркавалі прызначанае на цэласпаленьне, каб раздаць па аддзелах пакаленьняў у сыноў народу, дзеля прынясеньня Госпаду, як напісана ў кнізе Майсеевай. Тое самае зрабілі і з валамі. |
І забілі пасхальнае ягня; і святары рукою сваёй пакрапілі крывёй, і левіты здзіралі шкуру з ахвяр,
І спяклі пасхальнае ягня над агнём, як загадана было законам; мірныя ж ахвяры зварылі ў катлах, і ў каструлях, і ў гаршках ды спешна раздалі ўсяму народу.
Калі цэласпальная ахвяра яго будзе з жывёлы, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
І складуць яны з ахвяры прымірэння ў ахвяру цэласпалення Госпаду тлушч, які пакрывае нутро, ды ўсё тое, што прылягае да гэтага тлушчу,
І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярніку як цэласпаленне на дровах, якія на агні: гэта ахвяра цэласпалення на мілы пах Госпаду.
І ўскладайце ахвяру агнявую, цэласпаленне Госпаду: два бычкі са статка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям;
апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы да яе. Ахвяруйце ўсё беззаганнае разам з узліваннямі.