Замала ж было святароў і не змаглі здзіраць шкуры з усіх ахвяр цэласпалення; дык дапамаглі ім браты іх, левіты, аж да заканчэння працы і да асвячэння святароў; бо левіты былі са шчырым сэрцам, так што асвяціліся яны больш, чым святары.
2 ЛЕТАПІСАЎ 35:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І забілі пасхальнае ягня; і святары рукою сваёй пакрапілі крывёй, і левіты здзіралі шкуру з ахвяр, Біблія (пераклад А.Бокуна) І рэзалі пасхальнае [ягня], і крапілі сьвятары крывёю з рук сваіх, а лявіты зьдзіралі [скуры]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і закалолі пасхальнае ягня, і крапілі сьвятары крывёю, прымаючы яе з рук лявітаў, а лявіты здымалі скуру; |
Замала ж было святароў і не змаглі здзіраць шкуры з усіх ахвяр цэласпалення; дык дапамаглі ім браты іх, левіты, аж да заканчэння працы і да асвячэння святароў; бо левіты былі са шчырым сэрцам, так што асвяціліся яны больш, чым святары.
І сталі ў сваім парадку па распараджэнні і законе Майсея, чалавека Божага; святары ж вылівалі кроў, якую бралі з рук левітаў,
Осія ж святкаваў у Ерузаліме Пасху Госпаду; бо чатырнаццатага дня першага месяца ахвяравалі ягня пасхальнае.
і падзялялі ахвяру, каб даць групам, утвораным паводле родаў народа і ўскласці ў ахвяру Госпаду, як напісана ў кнізе Майсея. З валамі таксама зрабілі падобна.
Дык забіце пасхальнае ягня, і асвяціцеся, і прыгатуйце яго для братоў вашых, каб споўніць слова, якое загадаў Госпад праз Майсея».
Усе левіты ачысціліся; і ўсе яны, ачысціўшыся; зарэзалі пасхальнае ягня для ўсіх перасяленцаў, і для братоў сваіх, і для святароў, і для сябе.
І хай левіты рупяцца аб загадах тваіх і аб усіх справах скініі, так, каб не набліжацца да прыналежнасцей свяцілішча і да ахвярніка, каб яны не памерлі, і яны, і вы разам з імі таксама.
А ты і сыны твае захоўвайце святарства ваша і ва ўсім, што тычыцца ўбрання ахвярніка і месца за заслонаю, служыце. Даю Я вам дар службы святарства, а калі хто чужы наблізіцца, пакараны будзе смерцю».