Таксама ахвярнікі, якія былі на даху пакоя Ахаза, якія зрабілі цары Юдэі, і ахвярнікі, якія зрабіў Манаса ў абодвух панадворках святыні Госпада, цар знішчыў і растаптаў іх там, і пыл ад іх кінуў у ручай Цэдрон.
2 ЛЕТАПІСАЎ 33:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пабудаваў жа ахвярнікі для ўсяго войска нябеснага ў двух панадворках святыні Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) і пабудаваў ён ахвярнік усяму войску нябеснаму на абодвух панадворках Дому ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і спарудзіў ахвярнікі ўсяму войску нябеснаму на абодвух дварах дома Гасподняга. |
Таксама ахвярнікі, якія былі на даху пакоя Ахаза, якія зрабілі цары Юдэі, і ахвярнікі, якія зрабіў Манаса ў абодвух панадворках святыні Госпада, цар знішчыў і растаптаў іх там, і пыл ад іх кінуў у ручай Цэдрон.
Такім чынам, Ахаз, забраўшы ўсе пасудзіны дома Божага і пабіўшы іх, замкнуў брамы дома Божага і паставіў сабе ахвярнікі па ўсіх закутках Ерузаліма.
Таксама ўладкаваў панадворак святарскі ды вялікі панадворак поруч, брамы ў панадворку, якія пакрыў меддзю.