Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 32:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І паставіў ваенных кіраўнікоў над народам, і сазваў іх да сябе на плошчу гарадской брамы ды прамовіў да іх сэрца гэтыя словы:

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І паставіў начальнікаў вайсковых над народам, і сабраў іх да сябе на плошчы каля брамы гораду, і прамовіў да сэрца іхняга, кажучы:

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І паставіў ваеначальнікаў над народам, і сабраў іх да сябе на пляц каля гарадское брамы, і гаварыў да сэрца іхняга, і сказаў:

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 32:6
9 Крыжаваныя спасылкі  

І зраслася душа яго з ёю, пакахаў ён дзяўчыну, і прамаўляў да яе міла.


І прамовіў Эзэкія да сэрца ўсіх левітаў, якія мелі добрае ўяўленне аб Госпадзе; і закончылі сямідзённую ўрачыстасць, складаючы мірныя ахвяры ды славячы Госпада, Бога сваіх бацькоў.


І сабраліся ўсе жыхары Юды і Бэньяміна ў Ерузалім у тры дні, дваццатага дня месяца, а быў гэта дзевяты месяц, і сеў увесь народ на плошчы ля дома Божага, дрыжучы дзеля граху і дажджу.


І выйшлі людзі, і прынеслі тое, і справілі сабе палаткі, кожны на сваім даху, і на сваіх панадворках, і на панадворку дома Божага, і на плошчы Воднае брамы, і на плошчы Эфраімавай брамы.


і духам справядлівасці для таго, хто сеў судзіць, ды мужнасцю для тых, хто адкідае бітву аж да брамы.


Прамаўляйце да сэрца Ерузаліма і крычыце да яго, бо скончылася ліхота яго, адпакутавана правіннасць яго; атрымала з рукі Госпада падвоеную кару за ўсе грахі свае».