Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І такія памеры, што ўстанавіў Саламон для будавання дома Божага: даўжыні — шэсцьдзесят локцяў па ранейшай меры; шырыні — дваццаць локцяў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І гэта падмурак, які заклаў Салямон для будаўніцтва Дому Божага: даўжыня — шэсьцьдзясят локцяў, і шырыня паводле меры старадаўняй дваццаць локцяў;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І вось падмурак пакладзены Саламонам пры будове дома Божага; даўжыня яго шэсьцьдзясят локцяў, па ранейшай меры, а шырыня дваццаць локцяў;

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 3:3
5 Крыжаваныя спасылкі  

У чатырыста васьмідзесятым годзе па выхадзе ізраэльцаў з зямлі Егіпецкай, на чацвёрты год царавання Саламона над Ізраэлем, у месяцы Зіў, — гэта другі месяц, — пачаў ён будаваць дом Госпаду.


А пачаў будаваць у другім месяцы ў чацвёрты год свайго царавання.


І шырыня дзвярэй была дзесяць локцяў, і бакі брамы — пяць локцяў з аднаго і пяць локцяў з другога боку; і змераў яе даўжыню — сорак локцяў, і шырыню — дваццаць локцяў.