У чатырыста васьмідзесятым годзе па выхадзе ізраэльцаў з зямлі Егіпецкай, на чацвёрты год царавання Саламона над Ізраэлем, у месяцы Зіў, — гэта другі месяц, — пачаў ён будаваць дом Госпаду.
2 ЛЕТАПІСАЎ 3:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А пачаў будаваць у другім месяцы ў чацвёрты год свайго царавання. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачаў ён будаваць у другі [дзень] другога месяца, у чацьвёртым годзе валадараньня свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А пачаў ён будаваць у другі дзень другога месяца, на чацьвёртым годзе валадараньня свайго. |
У чатырыста васьмідзесятым годзе па выхадзе ізраэльцаў з зямлі Егіпецкай, на чацвёрты год царавання Саламона над Ізраэлем, у месяцы Зіў, — гэта другі месяц, — пачаў ён будаваць дом Госпаду.
І пачаў Саламон будаваць дом Госпаду ў Ерузаліме на гары Морыя, якую паказаў яму Давід, бацька яго, на месцы, якое прыгатаваў Давід, на таку Арнана Евусея.
І такія памеры, што ўстанавіў Саламон для будавання дома Божага: даўжыні — шэсцьдзесят локцяў па ранейшай меры; шырыні — дваццаць локцяў.