Таксама ўнутры Саламон абклаў святыню найчысцейшым золатам і нацягнуў залатыя ланцугі перад Дабірам, якое таксама абшыў золатам.
2 ЛЕТАПІСАЎ 3:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А таксама выразаў, як быццам ланцужкі, на гірляндзе і паклаў іх на капітэлях калонаў; зрабіў таксама сто гранатавых яблыкаў, якія паклаў на ланцужкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў ланцужкі, як у Давіры, і зьмясьціў на версе слупоў, і зрабіў сто яблыкаў гранатовых, і зьмясьціў на ланцужках. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў ланцужкі, як у сьвятыні, і паклаў наверсе слупоў, і зрабіў сто гранатавых яблыкаў і паклаў на ланцужкі. |
Таксама ўнутры Саламон абклаў святыню найчысцейшым золатам і нацягнуў залатыя ланцугі перад Дабірам, якое таксама абшыў золатам.
Да таго ж другія капітэлі на абодвух слупах, таксама наверсе, ля поласці, што была над спляценнем. А дзвесце яблыкаў гранатавых у два рады былі вакол адной капітэлі і столькі ж вакол другой капітэлі.
Таксама паставіў перад уваходам у святыню дзве калоны, што мелі па трыццаць пяць локцяў вышыні; а капітэлі іх былі ў пяць локцяў.
Таксама перад фасадам святыні паставіў такія калоны: адну з правага боку і другую — з левага; правую назваў Яхін, і левую — Баоз.
дзве калоны, і шары, і капітэлі над верхам дзвюх калон, і дзве гірлянды, якія пакрывалі капітэлі;
таксама чатырыста яблыкаў граната і дзве гірлянды, так што абодва рады яблыкаў граната злучаліся з абедзвюма гірляндамі, якія пакрывалі шары, што былі на слупах.