Крылы херубінаў распасцёр на дваццаць локцяў, так што адно крыло мела пяць локцяў і дасягала сцяны дома, і другое крыло, што мела пяць локцяў, дакраналася да крыла другога херубіна.
2 ЛЕТАПІСАЎ 3:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падобна і крыло другога херубіна мела пяць локцяў і дакраналася да сцяны, ды другое яго крыло было пяць локцяў і дакраналася да крыла другога херубіна. Біблія (пераклад А.Бокуна) І крыло другога херувіма ў пяць локцяў дакраналася сьцяны дому, а другое крыло ў пяць локцяў дакраналася да крыла іншага херувіма. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і крыло другога херувіма ў пяць локцяў дакраналася да сьцяны дома, а другое крыло ў пяць локцяў сыходзілася з крылом другога херувіма. |
Крылы херубінаў распасцёр на дваццаць локцяў, так што адно крыло мела пяць локцяў і дасягала сцяны дома, і другое крыло, што мела пяць локцяў, дакраналася да крыла другога херубіна.
Такім чынам, крылы абодвух херубінаў распасціраліся і выцягваліся на дваццаць локцяў; а стаялі яны на прамых нагах з тварамі, звернутымі да святыні.