і ён сказаў: «Слухайце, уся Юдэя дый усе, хто пражывае ў Ерузаліме, ды ты, цар Язафаце, гэта кажа Госпад вам: “Не бойцеся ды не палохайцеся гэтага вялікага мноства; бо не вы будзеце ваяваць, але Бог”.
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Заўтра выступіце супраць іх; яны бо ўзойдуць на ўзгорак з назваю Сіс, і знойдзеце іх у канцы даліны, што насупраць пустыні Еруэль. Біблія (пераклад А.Бокуна) Заўтра зыйдзіце супраць іх. Вось, яны ўзыходзяць на ўзвышша Цыц, і вы знойдзеце іх на канцы даліны, перад пустыняй Еруэль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Заўтра выступіце супроць іх: вось яны ўзыходзяць на ўзвышша Цыц, і вы знойдзеце іх у канцы даліны, перад пустыняю Еруілам. |
і ён сказаў: «Слухайце, уся Юдэя дый усе, хто пражывае ў Ерузаліме, ды ты, цар Язафаце, гэта кажа Госпад вам: “Не бойцеся ды не палохайцеся гэтага вялікага мноства; бо не вы будзеце ваяваць, але Бог”.
Гэта не вы маеце ваяваць; а толькі смела станьце і ўбачыце дапамогу Госпада для вас, о Юдэя і Ерузалім! Не бойцеся і не палохайцеся: заўтра выйдзеце супраць іх, і Госпад будзе з вамі».
І сказаў да Ешуа Госпад: «Не бойся іх! Бо заўтра ў гэтую самую гадзіну Я пакладу ўсіх іх забітымі перад Ізраэлем: коней іх ты акульгавіш, а калясніцы іх спаліш агнём».