1 ЦАРСТВАЎ 3:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Самуэль спаў да раніцы, а потым адчыніў браму дома Госпада. І баяўся Самуэль сказаць Гэлі аб гэтым з’яўленні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ляжаў Самуэль аж да раніцы, а потым адчыніў браму Дому ГОСПАДА. І баяўся Самуэль сказаць Гэлію пра гэты відзеж. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спаў Самуіл да раніцы, і адчыніў дзьверы дома Гасподняга; і баяўся Самуіл абвясьціць відзеж гэты Ілію. |
Хай бы хто з вас замкнуў дзверы, каб вы надарма не палілі святла на ахвярніку Маім. Вы не падабаецеся Мне, — кажа Госпад Магуццяў, — і не прыму ахвяру з рук вашых.
сказаў Ён ім: «Слухайце словы Мае! Калі хто паміж вас будзе прарок Госпадаў, Я з’яўлюся яму ў з’яве, або ў снах буду гаварыць з ім.
Ганна ўстала, калі ў Сіло скончылі есці і піць і калі святар Гэлі сядзеў на крэсле перад брамай святыні Госпада.
І прыйшоў Госпад, і стаў, і паклікаў, як клікаў раней: «Самуэль, Самуэль!» А Самуэль адказаў: «Гавары, Госпадзе, бо слухае паслугач твой».
Але Гэлі паклікаў Самуэля і сказаў: «Самуэль, сын мой». Ён, адказваючы, сказаў: «Вось я».