А Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска Саўла, узяў Ісбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
1 ЦАРСТВАЎ 26:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) закрычаў Давід да людзей і да Абнэра, сына Нэра: «Абнэр, ці не адкажаш мне?» І Абнэр у адказ сказаў: «Хто ты? Чаму ты звяртаешся да цара?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І закрычаў Давід да людзей [Саўла] і да Абнэра, сына Нэра, кажучы: «Абнэр, чаму не адказваеш?» І адказаў Абнэр, і сказаў: «Хто ты? Чаму ты клічаш валадара?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І заклікаў Давід народ і Авэніра, сына Ніравага, кажучы: адказвай, Авэнір. І адказваў Авэнір і сказаў: хто ты, што крычыш і турбуеш цара? |
А Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска Саўла, узяў Ісбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
А імя жонкі Саўла — Ахінаам, яна была дачкою Ахімааса. Імя ж кіраўніка войска яго — Абнэр, ён быў сынам Нэра, дзядзькі Саўла.
І калі перайшоў Давід на другі бок і стаў на вяршыні гары здалёку і быў вялікі прастор між імі,
І Давід сказаў Абнэру: «Ці ты не мужчына? І хто іншы параўнаецца з табой у Ізраэлі? Дык чаму ты не пільнаваў гаспадара свайго, цара? Бо ўваходзіў нехта з народа, каб забіць цара, гаспадара твайго.