І пайшоў туды Давід разам з дзвюма жонкамі сваімі, Ахінаам з Езрагэля і Абігайль, жонкай Набала, з Кармэля;
1 ЦАРСТВАЎ 25:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паспяшалася і ўстала Абігайль, і села на асла, і пяць дзяўчын, паслугачак яе, ішлі з ёю; і паехала яна за пасланцамі Давіда, і стала жонкаю яму. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстала пасьпешліва Абігайль, і села на асла, і пяць служак ейных ішлі за ёю. І паехала яна за пасланцамі Давіда, і сталася жонкаю ягонаю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабралася Авігея пасьпешліва і села на асла, і пяць служанак суправаджалі яе; і пайшла яна за пасламі Давідавымі і зрабілася яго жонкаю. |
І пайшоў туды Давід разам з дзвюма жонкамі сваімі, Ахінаам з Езрагэля і Абігайль, жонкай Набала, з Кармэля;
Таксама нарадзіліся ў Давіда сыны ў Геброне. І першародным быў Амнон з Ахінаам з Езрагэля,
а другім быў Хэлеб з Абігайль, жонкі Набала з Кармэля, а трэцім — Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, цара Гэсура;
І абжыўся Давід з Ахісам у Геце, сам і ваяры яго, кожны са сваёй сям’ёй: Давід з дзвюма жонкамі сваімі, Ахінаам з Езрагэля і з Абігайль, якая была жонкай Набала з Кармэля.
А ўзялі ў палон таксама абодвух жонак Давіда, Ахінаам з Езрагэля і Абігайль, жонку Набала з Кармэля.