А Натан сказаў Давіду: «Ты той чалавек! Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Я намасціў цябе на цара над Ізраэлем, і Я выратаваў цябе з рукі Саўла;
1 ЦАРСТВАЎ 2:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паміж усіх пакаленняў Ізраэля выбраў яго Сабе ў святары, каб прыходзіў да ахвярніка Майго і спальваў для Мяне ахвяру, і насіў перад абліччам Маім эфод; і Я даў дому бацькі твайго ўсё з ахвяр сыноў Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) Спаміж усіх пакаленьняў Ізраіля Я выбраў іх Сабе на сьвятароў, каб прыходзілі да ахвярніка Майго складаць ахвяры каджэньня і насіць перад абліччам Маім эфод. Я даў для дому бацькі твайго ўсе ахвяры сыноў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ці ж ня выбраў яго з усіх каленаў Ізраілевых Сабе ў сьвятары, каб ён падымаўся да ахвярніка Майго, каб дыміў фіміямам, каб насіў наплечнік прад Мною? і ці ж ня даў Я дому бацькі твайго ад усіх паленых агнём ахвяр сыноў Ізраілевых? |
А Натан сказаў Давіду: «Ты той чалавек! Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Я намасціў цябе на цара над Ізраэлем, і Я выратаваў цябе з рукі Саўла;
Ты таксама вазьмі да сябе брата свайго Аарона з сынамі яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне святарамі: Аарон, Надаб, Абігу, Элеязэр і Ітамар.
А шаты, што яны справяць, хай будуць такія: нагруднік і эфод, туніка і тканая кашуля, тыяра і пояс. Хай справяць святыя шаты брату твайму Аарону і сынам яго, каб служылі яны Мне святарамі;
І хай Аарон на ім спальвае прыемную пахучую ахвяру раніцай. Хай ён спальвае яе, калі рыхтуе каганцы на асвятленне;
а калі Аарон запаліць увечары іх, ён запаліць таксама кадзіла вечнае перад Госпадам у пакаленнях вашых.
А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.
а што застанецца ад ахвяры, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.
Рэшту ж мукі хай з’ядуць Аарон з сынамі сваімі, а хлеб прэсны хай ядуць на святым месцы, на панадворку палаткі сустрэчы хай ядуць яе.
і Госпад загадаў, каб гэта было дадзена ім сынамі Ізраэля, у дзень, калі Ён памазаў іх. Гэта пастанова вечная ў пакаленнях іх.
і сказаў Корэ і ўсяму сходу: «Раніцай пакажа Госпад, хто да Яго належыць і хто святы, каб прытуліць да Сябе; і каго Ён выбера, таго Ён наблізіць да Сябе.
Усе каштаванні святыя, якія ахвяруюць сыны Ізраэля Госпаду, Я даю табе, і сынам, і дочкам тваім як закон вечны: гэта вечны закон солі перад Госпадам для цябе і дзяцей тваіх».
І Ахія, сын Ахітуба, брата Іхабода, сына Пінхаса, які нарадзіўся ад Гэлі, святара Госпада ў Сіло, насіў тады эфод. Але і народ не ведаў, што Ёнатан пайшоў.