Гаспадару наш, дай загад, і паслугачы твае, якія пры табе, адшукаюць чалавека, што ўмее граць на гуслях, каб ён, калі будзе цябе мучыць дух ліхі, спасланы Госпадам, граў рукою сваёю і супакойваў цябе».
1 ЦАРСТВАЎ 16:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Саўл паслугачам сваім: «Знайдзіце мне кагосьці, хто грае добра, і прывядзіце яго да мяне». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Саўл слугам сваім: «Знайдзіце мне чалавека, які грае добра на гусьлях, і прывядзіце яго да мяне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і адказаў Саўл слугам сваім: знайдзеце мне чалавека, які добра грае, і прывядзеце яго да мяне. |
Гаспадару наш, дай загад, і паслугачы твае, якія пры табе, адшукаюць чалавека, што ўмее граць на гуслях, каб ён, калі будзе цябе мучыць дух ліхі, спасланы Госпадам, граў рукою сваёю і супакойваў цябе».
І адзін з паслугачоў прамовіў у адказ: «Вось, я бачыў сына Ясэя з Бэтлехэма, які ўмее граць, і ён чалавек мужны і вельмі дужы, і разважны ў словах, і разам чалавек прыгожы; і Госпад ёсць з ім».